Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.05.2023

ДУДА«Дзіцячы сад №15 г. Баранавічы» прыняў эстафету гарадскога праекта «Палёт жураўліка»

ДУДА«Дзіцячы сад №15 г. Баранавічы» прыняў эстафету гарадскога праекта «Палёт жураўліка», прымеркаванага да года міру і стварэння. Сустрэлі выхаванцы Жураўліка караваем, праз чэлендж «Гучы мае роднае слова» расказалі яму, што такое «Бацькаўшчына»і запрасілі паўдзельнічаць у КВІЗЕ «Краіна, якой я ганаруся!». Гульня была накіравана на фарміраванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю Радзіму і свой народ і складалася з 5 катэгорый:

1. «Зямля пад белымі крыламі»

2. «Дзяржава і яе сімвалы»

3. «Мой родны горад»

4. «У свеце народных традыцый»

5. «Культурная спадчына»

 

 

 

 

 

Далей Жураўлік наведаў ІГРОЛЭНД, дзе разам з выхаванцамі і гаспадыняй пагуляў у гульні – брадзілкі «Памятныя мясціны роднага горада», «Лён – Лянок», «Помнікі г.Баранавічы», распрацаваныя і вырабленыя педагогамі ўстановы, гульні – ўкладышы «Мая краіна», мема «Раслінны і жывёльны свет Беларусі» і іншыя дыдактычныя гульні, накіраваныя на выхаванне пачуццяў патрыятызму і любові да Радзімы, паважлівым стаўленні да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа. Ну а з самымі маленькімі выхаванцамі Жураўлік пагуляў у беларускія народныя гульні.

 

 

 

Завяршыўся палёт Жураўліка экалагічным падарожжам па сцяжынках дзіцячага садка.