Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.08.2022

Свята “Вянок беларускіх гульняў”

Свята “Вянок беларускіх гульняў”

     Патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту - адна з самых актуальных задач нашага часу. Сёння матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі прыярытэтамі, страчана пераемнасць пакаленняў у выхаванні дзяцей. Сучасныя бацькі не лічаць важным выхаванне ў дзяцей маральна-патрыятычных пачуццяў у адносінах да гістарычных падзей нашай Радзімы. І, на жаль, дзеці не адчуваюць пачуцця гонару за сваю Радзіму, яе герояў, традыцый народа, таму ў нашай установе дашкольнай адукацыі вядзецца мэтанакіраваная і сістэматычная работа па фарміраванню асноў грамадзянскасці і патрыятызму.

   Адным з напрамкаў работы з'яўляецца знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі. Беларуская народная гульня - гэта каларыт звычаяў, арыгінальнасць самавыяўлення народа. Своеасаблівасць мовы, формы і зместу гутарковых тэкстаў робіць іх простымі для разумення і засваення дзяцьмі. У беларускай гульне шмат гумару, жартаў, запалу, рухі дакладныя і вобразныя, часта суправаджаюцца вясёлымі момантамі. Яны захоўваюць сваё мастацкае хараство, эстэтычнае значэнне і складаюць каштоўны, непаўторны гульнявой фальклор.

    Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі ўяўляюць сабой аснову для пачатковага этапу фарміравання гарманічна развітай актыўнай асобы, якая спалучае ў сабе маральную чысціню і фізічнае дасканаласць і пачуццё патрыятызму.

   У рамках патрыятычнага выхавання 23.08.2022 ў нашай установе прайшло тэматычнае свята «Вянок беларускіх гульняў». Выхаванцаў сустракала Гаспадыня, Дзед – Барадзед, Мікіта і руплівая Пчала. Дзеці з задавальненнем гулялі ў такія беларускія рухомыя гульні, як “Вожык і мышы”, “Адгадай, чый галасок”, “Хітрыя мышы”, “Гарачы гаршочак”, “Вяселая дудка” і другія, а таксама збіралі элементы беларускага арнаменту.

 

 

 

 

 

 

   Не засталіся без увагі і будучыя самыя маленькі выхаванцы, якія адаптыцыйную пляцоўку нашай устанавы. Разам з бацькамі яны пакаталіся на каруселі, патанцавалі з Дзедам – Барадзедам і сабралі мядок з руплівай Пчалой.

  

 

       Мы ўпэўнены, што  ўсе атрымалі засалоду, а наша праца аставіла след у патрыятычным выхаванні дзяцей.