Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.09.2023

Фальклорная музычная квэст-забаўка “Дажынкі”

Святкаванне завяршэння жніва мае глыбокія векавыя карані і ўслаўляе дзве вялікія каштоўнасці: чалавека-працаўніка і нацыянальную культуру. Каб дзеці маглі з ранняга дзяцінства ведаць пра сваю краіну, пра яе працавіты народ, умелі шанаваць беларускія народныя традыцыі ў ДУДА "Дзіцячы садок №15 г. Баранавічы" правялі фальклорную музычную квэст - забаўку “Дажынкі”.

Гэта было сапраўднае свята, якое суправаджалася танцамі, песнямі, карагодамі, цікавымі беларускімі гульнямі. Галоўны атрыбут “Дажынак” - гэта сноп. Выхаванцам было цікава даведацца аб тым, што ў апошніх каласах хаваецца дух поля, каб ён і на наступны год захоўваў, памнажаў ураджай, яму прысвячалі апошні сноп.

Царыца палёў пазнаёміла дзяцей са старажытным народным абрадам - ​​"Завіванне снапа", расказала, што ў народзе першы сноп называўся "барада", яго ўпрыгожвалі яркімі стужкамі і захоўвалі ў чырвоным куце хаты да новага ўраджаю.

Свята атрымалася на славу! Гасцямі фальклорнага свята сталі Гаспадыня, Царыца палёў, якія разам з выхаванцамі адправіліся на пошукі каравая. На станцыях яны сустрэлі Мышку, Каласка, Печку і Крата з якімі гулялі ў гульні «Упрыгожваем каравай», «Хто хутчэй збярэ каласы?», «Хто хутчэй завязе збожжа на элеватар?” і інш.

У гульнявой дзейнасці дзеці вучыліся беражліва ставіцца да хлеба і паважаць працу хлебароба.
Дзякуючы такім мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай зямлі.